Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Научно-практическая конференция

Дата: 2 октября 2013 в 16:10, Обновлено 6 июня 2023 в 09:13

Районная научно-практическая конференция

Раздел "Физика". Мошенская Анастасия - работа "Измерение скорости ветра" - диплом 3 степени

Раздел "Физика". 

<iframe allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="720" src="https://www.youtube.com/embed/4QgeeHTD330" width="1280"></iframe>

Зыкун Валентины (9 класс), Егоровой Елены (8 класс)- работа "«ПАРУСНАЯ ВЕТРОЭНЕРГЕТИЧЕСКАЯ УСТАНОВКА С ВЕРТИКАЛЬНОЙ ОСЬЮ ВРАЩЕНИЯ»" - диплом 1 степени

ЭТЫМАЛОГІЯ ТАПОНІМАЎ НАВАКОЛЛЯ ШКОЛЫ

Пры вывучэнні любой геаграфічнай назвы найперш усяго хочацца вызначыць яго першапачатковы сэнс – этымалогію. У легендах і паданнях у выглядзе народнай мудрасці або іншасказальнай форме схаваны сапраўдны сэнс назваў.

Назвы даваліся не выпадкова. Большасць з іх непасрэдна звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, светапоглядамі, духоўнай культурай людзей.

2.1.Тапонімы наваколля вёскі Коўчыцы-1.

Коўчыцы-1.Гэта вёска знаходзіцца ў Краснаўскім сельскім Савеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. За 56 км. на паўночны захад ад г. Светлагорска, 10 км. ад аўтамабільнай дарогі Мозыр – Бабруйск. Да нядаўняга часу яна звалася Коўціцы (Коўчычы). Вёска згадваецца з часоў Альгерда, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага, з 1387г., калі па загаду Альгерда Бабруйскую воласць падзялілі на дзве часткі – Віленскую і Трокскую. У Віленскую палову ўваходзіла адна вёска сучаснай Светлагоршчыны – Коўціці, падзеленная на дзве. Хутчэй за ўсё з гэтага часу існуюць вёскі Коўцічы-1 і Коўцічы-2. Пэўны час, у пачатку XVI ст. Коўцічы належалі Радзівілам, пазней Альбрэхту Гаштольду, з другой паловы XVIст. Пятру Трызне і яго жонцы Ганне Масольскай.

З 1557г. падчас “валочнай” рэформы Боны Сфорцы ў Метрыках (архіве) памінаюцца Коўцічы-2 і Коўцічы-3, дзе зямля была сярэдняй якасці. У час рэформы змянялася вонкавае аблічча вёсак – яны пераносіліся на новыя месцы і адбудоўваліся па-новаму – хаты пастаўлены ў адзін рад, уздоўжрэк і ручаін.

Па інвентару 1765г. у Коўцічкай Будзе рабіў каваль, для якога матэрыялам была балотная руда. Тут жа вялася апрацоўка і нарыхтоўка ванчосу – дошак для драўлянага посуду – бочак.

Існуюць два погляды на паходжанне назвы вёскі Коўчыцы (Коўцічы):

  1. ад тэрміна “коўціць” або “коўчыч” – апрацоўваць скуры жывёл;
  2. ад слова “каваць” – здаўна з балотнай руды тут кавалі жалеза – Коўціцкую Буду называлі “завадскім месцам” у XVIII ст. Тут з даўніх часоў рабіў каваль. Балотную руду і зараз можна знайсці на асушаных тарфяніках.

На сёняшні дзень у спадчыну жыхарам наваколля Коўчыц засталіся шматлікія назвы паселішчаў, рэк, урочышч, паходжанне якіх можна растлумачыць, ведаючы гісторыю края.

Урочышча “Будзішчы” размеўана на адлегласці ад Коўчыц-1 прыкладна 6 км. На паўднёвы захад. Зараз гэта поле памерам 15 га. Яшчэ да апошняй вайны тут існавала вёска. Хутчэй за ўсё гэта і ёсць згаданая раней Коўцічкая Буда, “завадское месца”, дзе рабіў каваль і была нарыхтоўка ванчосу. Вёска размяшчалася на ўскраіне вялікага балота – на сучасных тапаграфічных картах яно называецца Крукаўскім, таму што недалёк знаходзіцца вёска Крукі. З гэтага балота і здабывалі балотную руду, адсюль бярэ пачатак рака Рудзянка,  прыток Бярэзіны. Назву сваю рака (сёння гэта цэнтральны меліярацыйны канал) атрымала ў далёкія часы ад колера вады – рудая вада цякла з балота.

Урочышча “Востраў” – поле на захад адразу за вёскай, на ўзвышаным, сухім, месцы, над балоцістай поймай рачулкі, назва якой, на жаль, не захавалася ў памяці вяскоўцаў. “Астравамі” у сярэднявякоўі называлі мясціны на высокіх сухіх пагорках, дзе размяшчаліся сенажаці,бабровыя гоны ці борці. У ваколіцах Коўчыц і зараз водзіцца шмат баброў.

  Урочышча урочышча "Козы" знаходзіцца на ноўнач ад вёскі, на адлегласці 5 км. Зараз гэта сенажаць памерам у 22 га. Яшчэ да вайны тут была вёска, якую спалілі гітлераўцы. Вёска мела назву хутчэй за усё або Казулічы, або Казловічы. Абедзьве гэтыя назвы ўпамінаюцца ў Метрыках Віленскай паловы Бабруйскай воласці у XVI-XVII ст.

 Урочышча “Калядзічы” размяшчаецца сярод леса, на месцы спаленай падчас вайны вёскі Калядзічы, на паўночны захад у 2 км. ад Коўчыц-1.

  “Сухі луг” – урочышча размешчана на паўночны захад ад вёскі на адлегласці 1,5-2 км. Былая сенажаць, сярод лесу, на высокім сухім месцы.

  “Глінскі брод” – урочышча размешчана на паўночны захад, на адлегласці 3-4 км. Былы брод праз балота, радам з ім поле гліністае.

 “Бабовішчы” – поле паміж Козамі і Калядзічамі, на адлегласці 3,5-4 км. ад вёскі, на поўнач. Па словах жыхароў вёскі, тут здаўна садзілі боб.

  “Разбіты дуб” – урочышча, па правы бок ад дарогі на Язвінцы, на адлегласці 1,5 км. Тут калісці стаяў вялікі, разбіты маланкай, дуб.

Дубкі” – размешчаны на захад ад вёскі, на левы бок ад язвінскай дарогі, на адлегласці 1,5 км. Паходжанне назвы звязана з тым, што тут у вялікай колькасці сустракаюцца дубы.

На паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца тэрыторыя з узгорыстым рэльефам. Пагоркі ўзвышаюцца на 5-10 м. Абсалютная вышыня іх на ўзроўнем мора дасягае 176 м. У гэтым баку знаходзяцца такія “урочышчы як “Горы”, “Курган, Броўка”,”Высокае” назвы якіх і паходзяць ад формы зямной паверхні.

Уздоўж дарогі з Коўчыц-1 на Малімоны, на ўсход, на адлегласці 2-2,25 км размешчана урочышча “Бабровая Пеля” – месца вытока ручаіны, дзе вадзіліся бабры. Словам “пеля” у нашых мясцінах называюць невялікую забалочаную мясціну, дзе ніколі не высыхала вада.

          Крыху бліжэй да вёскі, уздоўж дарогі на Малімоны знаходзяцца ўрочышчы “Лозка” (зараснік лазы) і “Баравічкі” – грыбная мясціна.

  На паўднёвы усход ад вёскі, на асушаных тарфяніках (пойма ракі) знаходзяцца “Забалацкія карты” – сенажаці. Гэта ўжо сучасная назва. Картай называюць роўныю прамавугольныя ўчасткі паміж меліяратыўнымі каналамі на асушанай пойме.

         Урочышча “Крылаткі” – знаходзіцца на поўчат ад вёскі, на адлегласці 6-7 км., за ваенным палігонам. Па словах жыхароў там было стрэльбішча, стаялі мішэні. Мабыць, назва якім-та чынам звязана з гэтым.

          Паходжанне назваў такіх урочышч як “Страмішчы”, “Касмыны”, “Шаламыны”, “Цяляцічы” расшыфраваць не атрымліваецца. У дарэвалюцыйныя часы ў Касмынах сеялась вузкімі надзеламі-палоскамі бедната, а ў Шаламынах мелі све вялікія надзелы заможныя сяляне.

2.2.Тапонімы наваколля вёскі Забалацце.

         Суседняя вёска Забалацце знаходзіцца на поўдзень ад Коўчыц-1, за забалочанай поймай ракі – за балотамі. Рака падчас меліярацыі 1960х-1970х гадоў была спрамлена, яе прытокі высахлі, сама рака абмялела. Рака брала пачатак з боку “Гнілога Балота”, якое знаходзіцца на адлегласці 2-2,5 км. ад вёскі Забалацце на паўднёвы захад. “Гнілое Балота” у мінулым было непраходным топкім месцам, якое людзі і жывёлы абходзілі. Сёння гэта забалочаная нізкая мясціна, сярод узгоркаў, не высыхае нават у самыя засушлівыя годы. Зарасла сасновым лесам, чарнічнікам.

          Паміж в.Забалацце і в.Коўчыцы-2, на правы бок ад дарогі знаходзіцца невялікае па памерах поле – “Пякарня”. У мінулым, яшчэ перад самой вайной, тут стаяла калгасная пякарня – для людзей пяклі хлеб.

  На захад ад гэтага поля, на адлегласці прыкладна 3,5 км. ад в.Забалацце знаходзіцца урочышча “Горы”. Маляўнічая мясціна, з перасечаным, узгорыстым рэльефам, адметная ад роўнай нізіннай мясцовасці наваколля. Урочышча занята лесам змешанным, шмат лісцевых парод дрэў, а самае галоўнае – вялікі чарнічнік. Сюды за ягадамі ходзяць жыхары ўсіх навакольных вёсак. І зразумела, назва ўрочышча характарызуе галоўную адметнасць мясцовасці – узгорыстасць.

2.3.Тапонімы наваколля вёскі Крукі.

  Вёска Крукі – самая аддалёная з усіх вёсак наваколля школы. Знаходзіцца на паўднёвы захад ад в.Коўчыцы-2 на адлегласці каля 7 км. Існуе дзве версіі тлумачэння назвы вёскі:

  1. ад прозвішча першапасяленца. І сёння 80% жыхароў маюць прозвішча Крук.
  2. Вёска размешчана ў бок ад дарогі, якая злучала калісці вёскі Коўчыцы-2 і Качай-Балота. Дарога на в.Крукі робіць крукамаль на 90° ад галоўнай дарогі.

Навокал вёскі маляўнічыя мясціны – балоты, узгоркі, паляны сярод лесу.

 “Нівіцкае балота” – верхавое, невялікае па памерах, парослае мохам, журавінамі і рэдкімі сасонкамі, якім больш за 300 гадоў! Гэтым балотам зацікавіліся вучоныя. Такіх у Беларусі няшмат. Назву сваю балота атрымала ад назвы вёскі Нівішчы, якая знаходзілася па другі бок ад балота, паміж в.Крукі і Чорныя Брады. Назва “Нівішчы” паходзіць хутчэй за ўсё ад слова “ніва”– поле. Вакол вёскі, якая ўжо знікла на-жаль, поле , чыстае ад леса і балот. А балоты навокал займаюць вялікую тэрыторыю! Што падцвярджаецца назвамі вёсак і ўрочышч. Вёска Качай-Балота мае назву па таму ж самаму чынніку – стаіць сярод дрыгвы. Назва вёскі Чорныя Брады таксама вызначаецца па прыроднаму чынніку – брод сярод балота, месца праходу праз дрыгву.

        На паўднёвым ускрайку вёскі Крукі, там, дзе падымаюцца ўзгоркі (жыхары іх называюць гарамі), ёсць урочышча “Гарадзішча”. Яшчэ да вайны, калі тут капалі пясок, знаходзілі рэшткі старажытных пабудоў. Напэўна, гэта месца было старажытным паселішчам, размешчаным на самым высокім месцы сярод нізін і балот.

         Урочышча “Барсукі” – сярод лесу, на захад ад вёскі. Пэўна назва дадзена па той прычыне, што вадзіліся тут такія жывёлы.

 “Бервы” – на поўдзень ад вёскі, сярод балота брод (праход). “Дзіравіцы” і “Вішанькі” – назва частак дарогі з в.Крукі ў в.Коўчыцы-2. На жаль., растлумачыць назвы   “Бервы”,  “Дзіравіцы”, “Вішанькі”нам ніхто з застаўшыхся ў жывых жыхароў не змог.

        Урочышча “Падастрова” – поле перад вёскай, з поўначы. Назва такая відаць таму, што поле размешчана крыху ніжэй у рэльефе, чым вёска. Раней мы тлумачылі, што  “астравамі” называлі ў мінулым высокія сухія мясціны ў нашым забалочаным краі.

         “Падбуслоўе” – забалочаная мясціна перад Нівіцкім балотам, адразу на паўднёвы ўсход за вёскай. Відаць тут шмат гнязділася буслоў, тым болей, што ежы тут ім хапала.

         “Васілёва дзялянка” – сучасная назва, месца сярод старога лесу, дзе высеклі частку спелага лесу – дзялянку. Размешчана на захад ад вёскі.

2.4.Тапонімы наваколля іншых вёсак.

Вёскі Міхайлаўка, Васілёўка, Краснаўка – бліжэйшыя да школы – маюць даўнюю, шмат у чым агульную гісторыю. Усе тры вёскі размешчаны на правым беразе ракі Бярэзіна, на адлегласці 42 км., 45 км., 48 км. ад раённага цэнтра г.Светлагорска у паўночным напрамку.

 У наваколлях усіх трох вёсак знайдзены і часткова даследаваны стаянкі старажытных людзей эпохі мезаліту. Іх адносяць да днепра-дзяснінскай культуры. Датуюцца яны 6-5ым тысячагоддзем да н.э.

        У наваколіцах усіх трох вёсак ёсць урочышчы з назвай “Курган” або “Курганне”. Гэта курганныя могільнікі, якія датуюцца I ст. да н.э. – I ст. н.э.

  Па словах старажылаў назвы вёсак паходзяць ад прозвішча, імя і імя па бацьку пана, які валодаў колісьці гэтай зямлёй. Яго звалі Красноў Міхаіл Васільевіч – в.Краснаўка, Міхайлаўка, Васілёўка. Спачатку гэта быў хутар, які налічваў 30 двароў сялян. Пазней хутар быў падзелены на вёскі, у кожнай па 10 двароў.

2.5.Тапонімы наваколля вёскі Каралёва Слабада.

        Вёска Каралёва Слабада (Каралеўская Слабада) знаходзіцца ў Краснаўскім сельскім Савеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. За 53 км. на паўночны захад ад г.Светлагорска, каля аўтамабільнай дарогі Бабруйск-Мазыр на адлегласці 2 км. Яна размешчана на правым беразе р.Бярэзіна. Тут таксама знаходзяцца археалагічныя помнікі – старажытныя стаянкі, якія датуюцца 8-7 тысячагоддзямі да н.э.

         Гэтая вёска мае больш багатую і насычаную падзеямі мінуўшчыну. Яе цяперашняя назва бярэ свае карані з XVII ст. 

Наш край яшчэ з XIV стагоддзя знаходзіўся ў складзе ВКЛ, а потым і Рэчы Паспалітай. З 1632г. каралём Рэчы Паспалітай быў абраны сын Жыгімонта III Вазы Уладзіслаў IV Ваза (1632-1648г.г.). Яго жонка, Цыцылія Рэната Габсбургская, дачка аўстрыйскага імператара Фердынанда II у 1639 годзе атрымала ў сваё асабістае (каралеўскае) ўладанне Бабруйскае староства. Яна  вырашыла  заняцца стварэннем тут тэрыторыі, зручнай для развіцця гандлю і вытворчасці тавараў – слабады, каб потым пабудаваць на гэтым месцы квітнеючы горад – свабодную эканамічную зону на сучаснай мове. Але паколькі яна была каралевай, то гэта месца атрымала назву “Каралеўская Слабада”. Гэта пасяленне стала папярэднікам горада Казіміра. У 1643 годзе каралева Цыцылія Рэната дае “прывілей” месцу, называе яго ў гонар свайго сына, нашчадка каралеўскага трона Зігімунда-Казіміра, Казімірам. Горад адразу атрымаў Магдэбурскае права і свой герб. Было распачата будаўніцтва ратушы, цэркваў, касцёлаў, гандлёвых радоў. Горад меў выгляд еўрапейскага. Аднак праіснаваў ён нядоўга – усяго 12 год, а таму не паспеў замацавацца на картах  XVII ст. Нашчадак каралеўскага трона памёр маладым, так і не стаўшы каралём. І горад паўтарыў яго лёс – быў разбураны ўшчэнт расійскім гетманам Іванам Залатарэнкам падчас вайны 1654-1667г.г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Аб існаванні горада было забыта на доўгі час. І толькі зусім нечакана згадкі аб ім былі знойдзены ў архівах РП у Варшаве ў 2006г. У жніўні 2006г. ў в.Каралеўская Слабада былі праведзены пачатковыя археалагічныя раскопкі. Знойдзены шматлікія артэфакты, якія падцвердзілі існаванне менавіта горада на месцы сучаснай вёскі Каралеўская Слабада.

2.6.Тапонімы наваколля вёскі Данілоўка

Вёска Данілоўка знаходзіцца ў Краснаўскім сельскі Савеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. За 50 км. на паўночны захад ад г.Светлагорска, за 160 км. ад Гомеля, на ўсход ад в.Коўчыцы-2 на адлегласці 3 км.

  Існуе две версіі паходжання назвы вёскі сярод старажылаў вёскі:

  1. ад імя першага пасяленца Данілы;
  2. па легендзе: ехаў пан на павозцы. Павозка ўскочыла ў калдобіну, кола павозкі адвалілася, а пан, калі вылез, толькі і ўсклікнуў: “Да, нялоўка атрымалася”. Так і пачалі гэтае месца называць “данялоўка”.

  Вёска размешчана сярод лесу і балот. З поўдня працякае рака Рудзянка (пра яе мы ўжо раней паміналі), шмат балот знаходзіцца наўкола, маляўнічых урочышч з даўнімі і сучаснымі назвамі.

Урочышча “Стараселле” размешчана на поўдзень ад вёскі, насупраць вясковых магілак, на высокім месцы, над поймай ракі Рудзянка. Зараз гэта поле. Сама назва яскрава гаворыць, што гэта месца пасялення першых жыхароў вёскі.

На поўдзень ад Стараселля знаходзіцца ўрочышча “Вяршына” – сенажаць на заліўным поймавым лугу. Хутчэй за усё назва такая дадзена таму, што гэта больш высокае месца сенажаці. Астатні луг займае больш нізкае месца ў рэльефе.

Урочышчы “Клямента”, “Антось”, “Савы ляскі”, “Якіма” атрымалі свае назвы ад імені сваіх гаспадароў – хутаран. Усе яны раскіданы на тэрыторыі вакол сучаснай в.Данілоўка, на паўднёвы ўсход ці паўднёвы захад, на адлегласці 0,5-1,5 км. “Клямента”, “Антось” – гэта палі, “Савы ляскі” – сенажаць на ўскрайку леса, над асушаным балотам.

Назву урочышча “Печы”, якое займае невялікае поле паміж старым шляхам і дарогай на в.Слабодка, патлумачыць ніхто не змог.

  Урочышча “Цыганскія горы” займае ўзгорак паміж “Клямента” і “Антосем”. На гэтым узгорку заўсёды ў мінулым разбіваў стан цыганскі табар, калі  цыгане яшчэ вандравалі .

Перад могілкамі, на захад ад дарогі, на адлегласці 0,5 км. знаходзіцца ўрочышча з прыгожай мілагучай назвай “Бярозавыя двойні”. Размешчана на пагорку, дзе расце бярэзнік. У ім часта сустракаюцца бярозы, якія маюць два і болей камлёў з аднаго караня.

Палянкі” – скрозь сенажаці на асушанай балоцістай пойме ракі Рудзянка. Да асушэння на гэтай лугавіне жыхары касілі траву на асобных участках – палянках. Урочышча знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, на адлегласці каля 2 км., у пойме ракі.

Астраўкі” – пагорак, сухое месца перад балацінай. Размешчаны з усходу вёскі, на самым яе ўскрайку.

Глінішчы” – месца, дзе жыхары вёскі здаўна бралі гліну на гаспадарчыя патрэбы. Размешчана практычна ў самой вёсцы, усходняй частцы, паміж агародамі.

Ляды” – назва ўрочышча мабыць самая старажытная, таму што зараз на гэтым месцы дамы стаяць уздоўж галоўнай вуліцы. Лядамі ў мінулым называлі месцы, на якіх высякаўся лес пад поле.

Мехава” – невялікае поле сярод лесу, якое слаба прадувалась. Мясціна як у мяху знаходзіцца. Размешчана ў лясным масіве на паўночны ўсход ад вёскі, на адлегласці 2,5-3 км. Гэта ўрочышча да вайны належала сям’і Мехава.

Раскопаная гара” – сучасная назва месца, дзе быў пясчаны пагорак, які раскапалі падчас будаўніцтва дарогі на Коўчыцы-2. Знаходзіцца ў рагу пры выездзе з вёскі Данілоўка на в.Коўчыцы-2.

Дзесяціны” – старажытная назва, захавалася з тых часоў, калі яшчэ было прыгоннае права. Так называлі надзелы сялян.

Кашы” – кавалак лесу, на захад ад вёскі, па лясной дарозе на Коўчыцы-2, зарослае хмызняком з лазы. Хутчэй за ўсё тут бралі лазу, каб плесці кашолкі і кашы.

Пагоны”, “Вузкія”, “Вузенькія” – так называліся палі ўздоўж лесу, паміж лесам і вёскай. Размешчаны за людскімі агародамі на захад ад вёскі.

2.7.Тапонімы наваколля вёскі Коўчыцы-2

Вёска “Коўчыцы-2” знаходзіца ў Краснаўскім сельскім Савеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. За 55 км. на паўночны захад ад Светлагорска, 163 км. ад Гомеля. Гісторыя вёскі і паходжанне назвы ўжо ўзгадвалася пры апісанні вёскі Коўчыцы-1. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння нашага краю да Расійскай імперыі ў Коўцічах-2 пачалі сяліць яўрэеў-жыдоў, як іх звалі тады. З XIX ст. Коўчыцы-2 пачалі называць Жыдоўскімі Коўцічамі. Яўрэі складалі большасць насельніцтва ў вёсцы. Яны займаліся рамяством, гандлем. У другой палове XIX ст. ў вёсцы дзейнічала яўрэйская малітоўнаяшкола- хедэра, да 1889г. Яшчэ да Вялікай Айчыннай вайны яўрэі складалі большасць насельніцтва вёскі. Яны займаліся рамяством, былі гандлярамі ў крамах, якіх было некалькі ў вёсцы. Працавалі бухгалтарамі ў леспрамхозе, які быў у вёсцы, настаўнікамі. У лютым 1942г. гітлераўцы правялі акцыю па масавымзнішчэнні яўрэйскага насельніцтва ва усіх населенных пунктах Парыцкага раёна. У Коўчыцах-2 карны атрад з немцаў іпаліцаяўрастраляў 318 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Гэта адбылося на ўскрайку вёскі. Іх жа там і закапалі. Потым, пасля вайны, родзічы расстраляных перавезлі прах у г.Бабруйск, а на месцы расстрэлу ўсталявалі знак – Камень з мармуровай дошкай, дзе ўказанадата расстрэлу і колькасць расстраляных. З тых часоў у вёсцы ўжо няма яўрэяў. Назва “Жыдоўскія Коўцічы” не выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі. А месца расстрэлу сёння так і называюць “Камень”, “ля Камня”, “Жыды

Наваколле вёскі таксама маляўнічае, з лясамі, пералескамі, балотамі, рэчкамі, ручаінамі. Наяўнасць курганнага могільніка на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі дазваляе гаварыць, што паселішча тут вельмі і вельмі старажытнае. Гэта месца мясцовымі жыхарамі завецца “Курганне”. Курганы (іх 228) сёння парослыя лесам і хмызняком. Недасведчаны чалавек адразу іх і не заўважыць.

З гэтага ўрочышча пачынаецца дарога праз лес на в.Крукі. Яе жыхары Коўчыц і Крукоў называюць “Вішанькі” і “Дзіравіца”. Пра іх мы ўжо згадвалі.

Перад Курганнем знаходзіцца поле, якое называюць “Арлоўскія”. Гэта на паўднёвы захад ад вёскі на адлегласці 1,5 км. Хутчэй за ўсё назва засталася ад сям’і Арловых (Арлоўскіх), якія тут трымалі хутар у даваенныя часы.

Урочышча “Грышкаў курган” размешчана на захад ад вёскі, каля 1,5 км. Гэта невялікае ўзвышша, сёння гэта поле. Калісьці ляснік па імені Грышка садзіўтут лес.

 Незвычайная назва ўрочышча “Каменная  магіла” звязана з трагічнымі падзеямі, якія неаднойчы адбываліся ў гэтых мясцінах. На паляхвакол вёскі вельмішмат камней, асабліва на полі, якое знаходзіцца на паўночным захадзе ад вёскі. У лесе, загэтым полем, на адлегласці 2,5 км. і знаходзіцца “Каменная магіла”. Па ўспамінах жыхароў, тут захаваны былі яўрэі, загінуўшыя падчас пагромаў яшчэ ў дарэвалюцыйныя часы. А ў гады Вялікай Айчыннай вайны тут пахаваны былі і загінуўшыя партызаны.

Урочышча “Якіма” размешчана на паўночны ўсход ад вёскі, на полі, на правы бок ад пасёлка. Да вайны тут быў хутар, гаспадара якога звалі Якім. Тут жа, на ўскрайку леса, дзе спакон вякоў раслі дубы, месціцца ўрочышча “Дубкі”. І сёння тут яшчэ растуць некалькі волатаў-дубоў, у некалькі абхватаў. Дыяметр камля некаторых дасягае 1-1,5 м. Навокал старых волатаў падымаецца вялікая колькасць маладых дубкоў. Гэтае ўрочышча прываблівае жыхароў вёскі грыбамі. Аблюбавалі яго і дзікі – вельмі шмат тут для іх ежы, і ў першую чаргу жалудоў.

 Далей на паўночны ўсход ад “Якіма” і “Дубкоў”, знаходзяцца “Рожкі”. Урочышча месціцца на сухадолле, паміж коўчыцкай безназоўнай рэчкай і яе невялічкім прытокам – ручаінай. У гэтым “рагу” жыхары вёскі мелі колісьці сенажаць. А зараз урочышча паступова зарастае лесам. 

Гадзюкі” – урочышча на месцы асушанага балота. І да асушэння, і зараз тут вельмі шмат сустракаецца гадзюк, вужоў,сліўней(вераценец). Размешчана на ўсход ад вёскі, наадлегласці каля 1км.

“Гадзюкі” змяняюцца “Ясёнамі”. Гэта вялікае ўрочышча, якое складаецца з асушанага тарфяніка і лесу, які падходзіць да тарфяніка. У лесе пераважаюцьлісцевыя пароды дрэў – ясень, дуб, клён, бяроза. Падставай для назвы мясціны і з’явілася хутчэйза усё наяўнасць вялікай колькасці ясеня ў адным месцы. Гэта парода дрэў у нашай мясцовасці сустракаецца рэдка.

Святая Лаза” – невялікае ўрочышча на ўскраіне вёскі, на поўдзень на адлегласці 200-300м. Існуе легенда, што ў гэтым месцы даўны-даўно стаяла царква, якая па невядомай прычыне правалілася пад зямлю. Месца гэта потым зарасло хмызняком, лазой. Адсюль і назва – Святая Лаза.

Паўлаўскае”, “Мядзведзішчы” – урочышчы сярод лесу, з невялікімі палянамі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад вёскі, за “Гадзюкамі”, на адлегласці 1,5-2 км. Пэўна назвы гэтыя мясціны атрымалі ад прозвішча гападароў хутароў.

Барані Рог” – паўднёва-усходні ўскраек вёскі Коўчыцы-2, а да вайны гэта частка была асобнай вёскай з гэтай жа назвай. Канфігурацыя галоўнай вуліцы нагадвае бараній рог. Жыхары нашых вёсак у даваенны і дарэвалюцыйны часы паўсюдна гадавалі бараноў і авечак.    

Это автоматически созданная статическая страница сайта.
Если вы обладаете необходимыми правами, вы можете редактировать
её содержимое, используя ссылки справа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.